Суседнія з Беларусьсю краіны спынілі больш за 200 тысяч спробаў незаконнага пераходу мяжы з 2021 года

Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

Ад пачатку міграцыйнага крызісу суседнія зь Беларусьсю краіны спынілі больш як 200 тысяч спробаў незаконна перайсьці мяжу

https://smarturl.click/E1Y10

З 2021 году, калі пачаўся міграцыйны крызіс, выкліканы Беларусьсю, больш як 200 тысяч мігрантаў беспасьпяхова спрабавалі трапіць у Польшчу, Літву і Латвію па-за пунктамі пропуску, паведаміла літоўская Служба аховы дзяржаўнай мяжы.

Паводле зьвестак памежнікаў, найбольшы ціск пяты год запар адчувае Польшча — яна разьвярнула на мяжы 135 810 мігрантаў.
Латвія — 39 724.
Літва — 24 508.

Пасьля ўзьвядзеньня плоту і ўсталяваньня сыстэмаў назіраньня бальшыня мігрантаў, спрабуючы прарвацца ў Літву, нават не трапляюць на ейную тэрыторыю, адзначылі літоўскія памежнікі.