У Літве пабудуюць другі па ліку збройны заводhttps://smarturl.click/RekYbRheinmetall і Міністэрства эканомікі Літвы падпісалі мэмарандум аб стварэньні ў Літве вытворчасьці зарадаў для снарадаў 155-мілімэтровага калібру.
Інвэстыцыі перавысіць 400 млн эўра.
Самі снарады таксама будуць вырабляць у Літве. Сёлета восеньню ўжо пачалі будаваць завод у Байсагале, што за 80 км на поўнач ад Коўна.
Такім чынам, у Літве будзе поўны вытворчы цыкль гатовых снарадаў 155-мм — гэта стандартны калібар цяжкай артылерыі NATO.
Чакаецца, што будзе выпускацца каля 75 тысяч снарадаў і 500 тысяч зарадаў штогод.
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа таксама абмеркаваў з дырэктарам Rheinmetall магчымасьць супрацы ў вытворчасьці бесьпілётнікаў.
На фота — вытворчасьць 155-мілімэтровых снарадаў на заводзе ў ЗША