У Кіеве заклікалі Эўропу адрэагаваць на разьмяшчэньне «Арэшніка» ў Беларусіhttps://smarturl.click/W…

У Кіеве заклікалі Эўропу адрэагаваць на разьмяшчэньне «Арэшніка» ў Беларусі

https://smarturl.click/WRk2A

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заклікаў эўрапейскія краіны адрэагаваць на разьмяшчэньне расейскіх ракет «Арэшнік» у Беларусі.

«Яны хочуць разьмясьціць „Арэшнік“ у Беларусі. Мы разумеем, прыблізны радыюс дзеяньня — 5 тысяч кілямэтраў. То бок эўрапейцам, асабліва ва Ўсходняй Эўропе трэба зьвярнуць на гэта ўвагу, і нашым балтыйскім калегам, і ўсім, на гэтыя рызыкі», — адзначыў Уладзімір Зяленскі.


Таксама ён заклікаў увесьці санкцыі супраць 25 расейскіх прадпрыемстваў, якія ўдзельнічаюць у вырабе Арэшнікаў.

Кіраўнік Службы бясьпекі Ўкраіны Васіль Малюк таксама заявіў, што летась ім удалося зьнішчыць адзін з трох «Арэшнікаў», якія існавалі на той час.

Цяпер у Расеі могуць ствараць па шэсьць такіх комплексаў на год.