Прэм’ер Літвы абмяркуе з Тускам пытанне закрыцця межаў з БеларуссюПрэм’ер-міністр Літвы Інга Ругінен…

Прэм’ер Літвы абмяркуе з Тускам пытанне закрыцця межаў з Беларуссю

Прэм’ер-міністр Літвы Інга Ругінене раней ужо коратка абмяркоўвала гэтую тэму з польскім калегам Дональдам Тускам, але неўзабаве паразмаўляе з ім больш падрабязна.

30 кастрычніка кіраўнік літоўскага ўрада адправіцца ў Латвію і будзе размаўляць пра закрыццё межаў з латышскім прэм’ер-міністрам Эвікай Сіліняй. Дыялог на гэтую тэму вядзецца таксама з урадам Эстоніі.

Пра гэта Ругінене абвясціла 29 кастрычніка пасля пасяджэння ўрада, на якім пастанавілі фактычна цалкам закрыць мяжу з Беларуссю да 24:00 30 лістапада з магчымасцю падаўжэння.

Падрабязнасці| Без VPN
lrt.lt