Беларускі МЗС патлумачыў закрыццё Літвой мяжы фінансавымі інтарэсамі яе палітыкаў
“Пасля візіту высокіх прадстаўнікоў ЕС на польскую мяжу і гучных заяваў пра “катастрафічную“ сітуацыю і закрыццё Варшавай [у верасні] беларуска-польскай мяжы Польшчы быў выдзелены крэдыт у 43 з лішнім мільярды еўра на патрэбы абароны“, — гаворыцца ў каментары знешнепалітычнага ведамства.
“Цяпер на фоне істэрычных размоваў пра стварэнне нейкай “сцяны дронаў“ таксама са шматмільярдным бюджэтам Літва робіць аналагічныя крокі, зачыняючы мяжу з Беларуссю“, — падкрэсліла Міністэрства замежных справаў.
Праблема кантрабанды ў каментары называецца “характэрнай для большасці межаў ва ўсім свеце”. Аўтары дакумента прапануюць шукаць кантрабандыстаў і іх заказчыкаў у “першую чаргу на літоўскім баку“.