Польшча зафіксавала найменшую за 7,5 месяца колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з БеларусіПольска…

Польшча зафіксавала найменшую за 7,5 месяца колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі

Польская памежная служба справаздачылася пра 17 такіх спробаў 23 кастрычніка, вынікае з праведзенага @pozirkonline аналізу аператыўных звестак.

Пасля 4 сакавіка, калі не было адзначана ніводнай спробы, іх сутачная колькасць склала ад 23 (14 красавіка) да 341 (24 жніўня).

Агулам ад пачатку кастрычніка суседнія краіны Еўрасаюза зарэгістравалі 2.660 спробаў пранікнення на сваю тэрыторыю з Беларусі.

Падрабязнасці | Без VPN
Польская памежная варта