У Літве назвалі запуск зондаў зь Беларусі «скаардынаванай апэрацыяй», іх знайшлі ў 5 раёнахПасьля та…

У Літве назвалі запуск зондаў зь Беларусі «скаардынаванай апэрацыяй», іх знайшлі ў 5 раёнах

Пасьля таго як дзясяткі паветраных зондаў з кантрабандай уначы прыляцелі зь Беларусі ў Літву і парушылі працу Віленскага аэрапорту, кіраўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы Рустамас Любаевас заявіў, што літоўскія памежнікі перахапілі 12 такіх мэтэазондаў і затрымалі чатырох чалавек.

Балёны, якія выкарыстоўваюць для кантрабанды цыгарэт зь Беларусі, запускалі не з аднаго месца, гэта была скаардынаваная апэрацыя, заявіў кіраўнік літоўскага Нацыянальнага цэнтру кіраваньня крызісамі (НЦУК) Вілмантас Віткаўскас.

«Інтэнсіўнасьць запуску зондаў таксама вельмі высокая, і, хутчэй за ўсё, гэта быў не адзін пункт, гэта была скаардынаваная апэрацыя», — сказаў ён у сераду радыё LRT.

Паводле кіраўніка НЦУК Літвы, зонды з кантрабандай, якія ляцелі зь Беларусі, ужо знойдзеныя ў пяці памежных раёнах: Лазьдзейскім, Друскеніцкім, Аранскім, Салечніцкім і Віленскім.