Літва стварыла ў сваёй паветранай прасторы 26 зон абмежавання палётаўЧастка гэткіх зон размешчаная н…

Літва стварыла ў сваёй паветранай прасторы 26 зон абмежавання палётаў

Частка гэткіх зон размешчаная над тэрытарыяльнымі водамі Літвы. Захады зробленыя для ўзмацнення кантролю неба, патлумачыў міністр транспарту і камунікацый Юрас Тамінскас.

Адзначана, што абмежаванне палётаў у гэтых месцах будзе ўводзіцца пры неабходнасці “тэрміновага ўжывання ваеннай сілы” супраць беспілотнікаў, якія парушаць паветраную прастору Літвы.


Літоўскі Сейм прыняў адпаведныя папраўкі да закона, ініцыяваныя Міністэрствам транспарту і камунікацый. Ранейшы парадак дапускаў ваенную сілу толькі ў выключных выпадках — калі лятаючы аб’ект уваходзіў у забароненую зону і ствараў рэальную пагрозу важным дзяржаўным аб’ектам.

Падрабязнасці | Без VPN
freepik.com