Літоўская чыгунка не будзе здымаць санкцыі з транзіту калію
Там кажуць, што для гэтага «няма індыкатараў».
«Калійныя ўгнаенні з Беларусі не перавозяцца чыгуначным транспартам праз Літву праз міжнародныя санкцыі, і няма ніякіх прыкмет таго, што гэтая сітуацыя можа змяніцца», — заявілі у Lietuvos geležinkeliai.
Лукашэнка вельмі хоча ў межах «вялікай угоды» з ЗША дамагчыся зняцця санкцый з «Белкалія». Але нюанс у тым, што ён і пад еўрапейскімі санкцыямі. Пра іх скасаванне пакуль гаворкі не ідзе.