Пра гэта заявіў міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін.
«На цяперашні момант у інтарэсах Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь у Расеі навучаюцца больш за 400 спецыялістаў на розных спецыяльнасцях».
Гэтая заява прагучала падчас падпісання праграмы «стратэгічнага партнёрства» паміж ваеннымі ведамствамі Беларусі і Расеі да 2030 году. Новыя дамоўленасці з’явіліся, нібыта, з прычыны «мілітарызацыі» краін Еўропы.