Украіна заклікала партнэраў узмацніць ціск на Лукашэнку праз рэпрэсіі ў «справе Гаюна»https://smartu…
15.10.2025Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

Украіна заклікала партнэраў узмацніць ціск на Лукашэнку праз рэпрэсіі ў «справе Гаюна»
https://smarturl.click/OLQOa
У Міністэрстве замежных справаў Украіны адрэагавалі на рэпрэсіі ў Беларусі супраць грамадзян, якія дапамагалі маніторынгаваму праекту «Беларускі Гаюн».
«З прыкрасьцю канстатуем, што ў суседняй Беларусі нагодай для залічэньня ў лягер „здраднікаў“, „сьвядомых“ ці, як любіць казаць Аляксандр Лукашэнка, „адмарозкаў“ можа стаць што заўгодна, нават неасьцярожна вымаўленае па-беларуску слова. Перакананыя, што такія адвольныя затрыманьні маюць на мэце стварыць „абменны фонд“, дзякуючы якому Аляксандар Лукашэнка разьлічвае набываць сабе індульгенцыі ў абмен на невінаватых людзей, якіх ён кідае ў вязьніцы», — адзначаецца ў заяве МЗС Украіны.
Украінскія дыпляматы бачаць «справу Гаюна» безумоўным пацьверджаньнем таго, што рэпрэсіі рэжыму ў Беларусі ёсьць сыстэмнымі і грубымі парушэньнямі правоў чалавека і асноватворных міжнародна-праўных дакумэнтаў.
На фота: МЗС Украіны