Еўрасаюз і Савет Еўропы заклікалі Беларусь увесці юрыдычны мараторый у якасці першага кроку да поўна…

Еўрасаюз і Савет Еўропы заклікалі Беларусь увесці юрыдычны мараторый у якасці першага кроку да поўнага скасавання смяротнага пакарання

У заяве з нагоды Сусветнага дня супраць смяротнага пакарання (адзначаецца 10 кастрычніка) падкрэслена, што ЕС і СЕ “катэгарычна не прымаюць смяротнае пакаранне ні ў якіх выпадках і ні пры якіх абставінах“.

Больш за 2/3 краін скасавалі смяротнае пакаранне на заканадаўчым узроўні або на практыцы. “У 2024 годзе <…> рэкордныя 130 краін прагаласавалі за рэзалюцыю Генеральнай Асамблеі ААН аб увядзенні мараторыя на прымяненне смяротнага пакарання”, — гаворыцца ў заяве.


“Пяццю краінамі з найбольшай колькасцю пакаранняў смерцю ў 2024 годзе былі Кітай, Іран, Саудаўская Аравія, Ірак і Емен. Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, дзе па-ранейшаму захоўваецца смяротнае пакаранне. Пакаранні праводзіліся і ў ЗША”, — адзначаюць ЕС і СЕ.


Падрабязнасці | Без VPN
pixabay.com