Пасадзілі маладога зампаліта пагранічнай заставы з Хойнікаў — верагодна, за дапамогу Гаюну Як паведа…

Пасадзілі маладога зампаліта пагранічнай заставы з Хойнікаў — верагодна, за дапамогу Гаюну

Як паведамляе Наша Ніва, Гомельскі абласны суд вынес прысуд па справе 31-гадовага жыхара Хойнікаў Артура Сыраквашы. Яго абвіначвалі па ч. 1 і ч. 2 артыкула 361 4 Крымінальнага кодэкса — тыповы набор для фігурантаў справы Гаюна.

Артур Сыракваша працаваў намеснікам начальніка пагранічнай заставы «Хойнікі», створанай у 2020 годзе. Быў сакратаром мясцовага БРСМ.

У канцы 2010‑х хлопца ўключалі ў участковую камісію на мясцовых выбарах у суседнім Лоеве, дзе ён тады служыў.

Найлепшым адпачынкам у жыцці Артур Сыракваша называў паездку з жонкай Кацярынай у Адэсу.

t.me/flagshtok