“Расатам” разглядае праекты па вытворчасці назапашвальнікаў энергіі ў краінах СНД, у тым ліку ў Бела…

“Расатам” разглядае праекты па вытворчасці назапашвальнікаў энергіі ў краінах СНД, у тым ліку ў Беларусі

Паводле слоў дырэктара бізнес-напрамку “Назапашвальнікі энергіі” паліўнага дывізіёна расійскай дзяржкарпарацыі Аляксандра Паўлюка, гэта неабходна “для задавальнення ўсё большага замежнага попыту”.

У жніўні 2025 года міністр энергетыкі Беларусі Дзяніс Мароз заяўляў пра актуальнасць выкарыстання прамысловых сістэм назапашвання электраэнергіі, якія уначы назапашваюць лішак электаэнэргіі, а ўдзень аддаюць. Паводле чыноўніка, гэта дазволіць бяспечна інтэграваць новы ядзерны аб’ект генерацыі ў энергасістэму.

Мінэнерга з падачы Аляксандра Лукашэнкі прапануе пабудаваць трэці энергаблок на дзейнай Беларускай АЭС альбо асобную двухблочную станцыю.

Падрабязнасці | Без VPN
Прамысловы назапашвальнік энергіі. Ілюстрацыя: кампанія “Рускае электратэхнічнае таварыства”