Амаль 700 вайсковых дронаў праляцелі над Беларусьсю за год, ёсьць выбухі і разбурэньні. Чаму ўлады …

Амаль 700 вайсковых дронаў праляцелі над Беларусьсю за год, ёсьць выбухі і разбурэньні. Чаму ўлады гэта ўтойваюць?

https://smarturl.click/4ODD1

Беларусь — другая ў сьвеце краіна пасьля Ўкраіны, якая найбольш цярпіць ад расейскіх баявых бесьпілётнікаў. У той час як у эўрапейскіх краінах пачалі фіксаваць адзінкавыя факты залёту дронаў на іхную тэрыторыю толькі цяпер, у Беларусі неба перастала быць «мірным» ужо больш як год таму.

Свабода падлічыла, што за апошнія 14 месяцаў у паветранай прасторы Беларусі было зафіксавана каля 700 дронаў, што заляцелі з тэрыторыі Ўкраіны ці Расеі. Што гэта за дроны і чаму беларускія вайскоўцы зьбіваюць толькі некаторыя зь іх? І пры якіх абставінах Украіна і краіны NATO пачнуць зьбіваць дроны над Беларусьсю?