У Мінск прыбыла новая кіраўніца амбасады Германіі Катрын аўс дэм Зіпен
Дыпламат паспела “акурат у час, каб узяць удзел у прыёме” 1 кастрычніка з нагоды Дня германскага адзінства, вынікае з паведамлення нямецкага дыпламатычнага прадстаўніцтва.
Да прызначэння ў Мінск Катрын аўс дэм Зіпен узначальвала палітычны дэпартамент амбасады Германіі ў Францыі, а перад гэтым займала розныя пасады ў знешнепалітычным і абаронным ведамствах краіны.
Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 3 кастрычніка нямецкі народ з Днём германскага адзінства, назваў аб’яднанне краіны, што адбылося 35 гадоў таму, адной з найбольш значных падзеяў у гісторыі сучаснай Еўропы.