Самазваны прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выпадкова паказаў мадэль расійскага ракетнага комплексу «Арэшнік» («Кедр»).Фота з яго кабінета апублікаваў прапагандысцкі канал «Пул Першага».
Здымак дазволіў пабачыць, што ракетны комплекс усталяваны на шасі МЗКТ-79291 з формулаю 12х12. Візуальна ракета меншая за комплексы «Тополь-М» і «Рубеж», на базе якіх яна распрацавана. Нядаўна стала вядома, што «Арэшнік» ужо разгорнуты на тэрыторыі Беларусі.
Пакуль няма інфармацыі, ці мае ён ядзерныя боегалоўкі. Па дадзеных украінскай выведкі, ракета здольная развіваць хуткасць больш за 11 махаў і нясе некалькі баявых блокаў.