Перад адкрыцьцём памежных пераходаў на польска-беларускай мяжы затрымалі 65 чалавек
Гаворка пра мігрантаў, якія спрабавалі нелегальным чынам перасекчы дзяржаўную мяжу і адправіцца ў Эўразьвяз. Такую статыстыку падала Польская памежная варта ранкам 25 верасьня. Пяцярых чалавек затрымалі.
Яшчэ аднаго чалавека затрымалі за дапамогу ў незаконным пераходзе мяжы. Польскія памежнікі гавораць пра тое, што ў патрулі гэтым разам кідаліся галінамі дрэваў.