Польшча першая дала задняга. Адчыняе мяжу. Менавіта так выглядае пакуль.Зь іншага боку я бы не сьпяш…

Польшча першая дала задняга. Адчыняе мяжу. Менавіта так выглядае пакуль.

Зь іншага боку я бы не сьпяшаўся з высновамі. Гэта можа быць вынік ціску Нямеччыны, Францыі, ЗША і.. КНР на Варшаву. У такім выпадку пазыцыі польскага боку слабыя. Апроч уласна кітайскага трэку – дамовы па электратранспарту і таварах падвойнага прызначэньня у сярэднетэрміновай пэрспэктыве могуць стаць вельмі прыбытковымі. Па апошніх Польша можа заняць месца пасярэдніка між Кітаем ды краінамі рэгіёну (у тым ліку Украінай, якая зважаючы на пазыцыю ЗША не можа эфектыўна весьці размову з КНР у гэтым пытаньні).

Але гэта можа быць і крокам на сустрач, калі пасярэдніцтва КНР стварыла магчымасьці для пачатку уласна польска-беларускага перамоўнага трэку. У такім выпадку пры адкрыцьці мяжы ці адразу пасьля таго можна чакаць пэўных “крокаў” з боку Менску.

Адным словам, падзеі разьвіваюцца. І я ўсё ж такі стаўлю на зьяўленьне перамоўнага трэку ў першай палове кастрычніка.
Асабліва калі будзе працягнуты трэк амэрыканскі – на стале размова пра доступ да партоў ды калійку.