У Міністэрстве абароны Літвы заявілі, што ў пэрыяд з 15 па 21 верасьня зьнішчальнікі NATO шэсьць разоў падымаліся ў паветра над Балтыйскім морам, каб ідэнтыфікаваць расейскія вайсковыя самалёты, што знаходзіліся ў міжнароднай паветранай прасторы з парушэньнем правілаў палётаў.
17 і 18 верасьня зафіксавалі па адным расейскім самалёце Іл-20, якія ляцелі з Калінінградзкай вобласьці на мацерыковую Расею і назад. 18 верасьня паветраную прастору парушылі два расейскія самалёты Су-30 і Су-35.
19 верасьня ідэнтыфікавалі тры самалёты МіГ-31, а 20 верасьня — два самалёты Су-30.
«Ва ўсіх выпадках расейскія самалёты ляцелі без транспондэраў і пляну палёту. Яны таксама не падтрымлівалі радыёсувязь з Рэгіянальным цэнтрам кіраваньня палётамі, за выключэньнем 17 і 18верасьня», — адзначылі ў Міністэрстве абароны Літвы.