Прэзыдэнт Чэхіі: на правакацыі Расеі супраць краін NATO трэба адказваць вайсковымі мэтадаміПрэзыдэнт…

Прэзыдэнт Чэхіі: на правакацыі Расеі супраць краін NATO трэба адказваць вайсковымі мэтадамі

Прэзыдэнт Польшчы Пэтр Павэл заявіў, што Расея вядзе агрэсіўную вайну ня толькі супраць Украіны, а і правакуе краіны NATO, правяраючы рашучасьць Альянсу і гатоўнасьць да абароны.

«Гэта абсалютна безадказныя паводзіны Расеі», – сказаў Пэтр Павэл, камэнтуючы парушэньне Расея паветранай прасторы Эстоніі і Польшчы, паведаміла ruski.radio.cz.

Паводле яго, парушэньне паветранага прастору можа стаць падставай для выкарыстаньня абаронных мэханізмаў арганізацыі, «уключна зь зьнішчэньнем парушальніка».

«Калі мы будзем толькі на словах асуджаць расейскія правакацыі, яны будуць працягвацца. Расея заўсёды адказвае: «Таму што мы можам». Адзіны спосаб іх спыніць – жорсткая рэакцыя, у тым ліку вайсковымі мэтадамі. […] Паддавацца злу проста немагчыма», – заявіў прэзыдэнт Чэхіі.