Расейскія чыноўнікі робяць акцэнт на «духоўных каштоўнасьцях», але крытыкі кажуць, што «Интервидение» — ня столькі музыка, колькі распаўсюджаньне ўплываў Масквы за мяжу.
Вядомы расейскі культурны крытык і музычны экспэрт Арцемій Троіцкі заявіў, што ідэя аднаўленьня музычнага конкурсу часоў «халоднай вайны» — гэта «проста чарговы напамін, што пуцінская Расея вярнулася ў „савок“».
«Интервидение» — песенны конкурс савецкіх часоў, які падавалі як альтэрнатыву «Эўравізіі». З 1965 да 1980 году адбылося 8 такіх фэстываляў — па 4 ў Чэхаславіччыне і Польшчы.