34 гады таму бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі дзяржаўнымі сімваламі Беларусі19 верасня 19…

34 гады таму бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі дзяржаўнымі сімваламі Беларусі

19 верасня 1991 года Вярхоўны Савет 12-га склікання прызнаў гістарычную сімволіку — бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» — дзяржаўнымі.

Галоўнае:

Сімвалы заставаліся дзяржаўнымі да незаконнага «рэферэндуму» 1995 года.
«Пагоня» вядомая з XIII стагоддзя, выкарыстоўвалася ў Вялікім княстве Літоўскім і на гербах Рэчы Паспалітай, пазней — беларускіх губерняў.
Бел-чырвона-белы сцяг стварыў Клаўдзій Дуж-Душэўскі ў 1917 годзе, ён стаў дзяржаўным сцягам Беларускай Народнай Рэспублікі.

Сёння гэтыя сімвалы – гэта сімвалы змагання беларусаў супраць лукашысцкай дыктатуры.