На думку ідэолагаў Лукашэнкі, Польшчу “засмучае дагэтуль”, што яна страціла “халопаў у асобе беларусаў“
Такое сцвярджэнне змяшчаецца ў матэрыялах для інфармацыйна-прапагандысцкіх груп, распрацаваных супрацоўнікамі НДІ тэорыі і практыкі дзяржаўнага кіравання Акадэміі кіравання пры прэзідэнце.
У вераснёўскіх метадычках з заяўленай тэмай “Дзень народнага адзінства: значэнне міру і згоды“ сцвярджаецца, што Беларусь “захоўвае не толькі добрасуседскія стасункі, але застаецца адкрытай для знешняга свету”. “Але, на жаль, адказу і жадання аднавіць канструктыўны дыялог ад нашых суседзяў не паступае“, — гаворыцца ў матэрыялах.
Для ідэалагічнай апрацоўкі насельніцтва прыцягваюцца ідэолагі і прадстаўнікі ўсіх галін улады пры дэклараванай у Канстытуцыі іх незалежнасці. Матэрыялы распрацоўваюцца асобна для моладзі, інтэлігенцыі і работнікаў “прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі“.