Амерыканскі «Military Watch Magazine» узгадаў Беларусь у ліку дзяржаваў, якія маюць магчымасць ужыць ядравую зброю
Спецыялісты аднеслі нашу краіну ў «чацвёртую катэгорыю», дзе таксама ёсць, напрыклад, Нямеччына альбо Італія. Дзяржавы з гэтай катэгорыі атрымліваюць доступ да тактычнай ядравай зброі, размешчанай у іх саюзнікамі.