У Літве затрымалі групу, якая рыхтавала тэракты ў Эўропеhttps://smarturl.click/QbZApПаводле сьледзт…

У Літве затрымалі групу, якая рыхтавала тэракты ў Эўропе

https://smarturl.click/QbZAp

Паводле сьледзтва, 19 ліпеня 2024 году грамадзянін Літвы адправіў зь Вільні чатыры пасылкі з самаробнымі выбуховымі прыладамі. Дзьве — у Вялікую Брытанію, дзьве — у Польшчу.

Тры з чатырох прылад спрацавалі: у аэрапорце Ляйпцыгу, у грузавіку ў Польшчы і на складзе ў Бірмінгэме.

Выбуховыя прылады былі схаваныя ў вібрацыйных падушачках і касмэтычных тубах.

Паводле сьледчых, злачынствы арганізоўвалі і каардынавалі расейцы, зьвязаныя выведкай. Некаторыя зь іх таксама датычныя да спробы падпалу IKEA ў Вільні 9 траўня 2024 году.

Колькі затрымалі, не паведамляецца. Усяго абвінавачваньні выставілі 15 чалавекам зь Літвы, Расеі, Латвіі, Эстоніі і Ўкраіны. Частка зь іх — у міжнародным вышуку.

За такія злачынствы ў Літве пагражае ад 5 гадоў да пажыцьцёвага зьняволеньня.