Беларуску, якую затрымалі за запуск бесьпілётніка над урадавымі будынкамі Варшавы, перакваліфікавалі…

Беларуску, якую затрымалі за запуск бесьпілётніка над урадавымі будынкамі Варшавы, перакваліфікавалі ў сьведкі

Украінцу, які разам зь беларускай запусьціў дрон над палацам Бэльвэдэр — рэзыдэнцыяй прэзыдэнта Польшчы, і іншымі ўрадавымі будынкамі Варшавы, выставілі абвінавачаньне. Польская «Gazeta Wyborcza» паведамляе, што мужчыну пагражае да 5 гадоў зьняволеньня за парушэньне правілаў палётаў. Яму 21 год, і гэта грамадзянін Украіны, як паведамлялася раней.

Беларусцы, якую затрымалі разам з украінцам, 17 гадоў. Стала вядома, што дзяўчыну дапыталі ў якасьці сьведкі і адпусьцілі.

Іншыя падрабязнасьці справы і дэталі допыту беларускі і ўкраінцы пакуль невядомыя.