Алексіевіч: Дэпартацыя палітвязняў — гэта не вызваленне, а новае катаваннеВызваляючы палітвязняў, Лу…

Алексіевіч: Дэпартацыя палітвязняў — гэта не вызваленне, а новае катаванне

Вызваляючы палітвязняў, Лукашэнка паводзіць сябе як “палітычны жанглёр”, заявіла на сустрэчы з чытачамі ў Берліне пісьменніца, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святлана Алексіевіч.

“Яму трэба зняць санкцыі, стаць выязным у Еўропу, і таму ён ідзе на такі падман: выпускае 50 чалавек, але саджае яшчэ 100. Ніхто па-сапраўднаму не вызваляе гэтых людзей: калі іх адпускаюць, то тут жа дэпартуюць. Дык гэта вызваленне ці новае катаванне? Я лічу, што новае катаванне”, — цытуе Алексіевіч dw.com.


Падрабязнасці | Без VPN