У вучэньнях «Запад-2025» бярэ ўдзел 7 тысяч вайскоўцаўhttps://smarturl.click/Re1AJПра гэта 15 верас…

У вучэньнях «Запад-2025» бярэ ўдзел 7 тысяч вайскоўцаў

https://smarturl.click/Re1AJ

Пра гэта 15 верасьня заявіў міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін.

Зь іх 6 тысяч беларусаў і каля тысячы — расейцаў.

Гэта амаль удвая менш, чым анансавалася раней (каля 13 тысяч удзельнікаў).

Паводле афіцыйных паведамленьняў, падчас папярэдніх вучэньняў «Запад» на тэрыторыі Беларусі таксама было каля 13 тысячаў вайскоўцаў.

Сумарна ж з Расеяй лічба магла быць большай. Напрыклад, у 2021 годзе агульная колькасьць удзельнікаў вучэньняў дасягала 200 тысяч.

Сёлета, апроч Беларусі, вучэньні «Запад» праводзяцца ў расейскіх водах Балтыйскага (каля 600 вайскоўцаў) і Баранцава (каля 200 вайскоўцаў) мораў.