Міністар замежных справаў Польшчы Радослаў Сікорскі заявіў, што паўплывае на свайго кітайскага калегу, каб той у сваю чаргу паўплываў на Расею і прымусіў яе спыніць «гібрыдную апэрацыю» на беларуска-польскай мяжы, піша Bloomberg.
Гэтая апэрацыя прывяла да закрыцьця ключавога гандлёвага шляху Пэкіну ў Эўропу.
Сікорскі сустракаецца з кіраўніком кітайскага МЗС Ван І 15 верасьня. Трыма днямі раней Польшча закрыла мяжу зь Беларусьсю.
Праз гэтую мяжу праходзіць важны маршрут кітайскіх чыгуначных паставак у Эўропу.