Праз сухое надвор’е ў у 25 раёнах Беларусі забаронена наведваць лясыНайбольш складаная сітуацыя ў Го…

Праз сухое надвор’е ў у 25 раёнах Беларусі забаронена наведваць лясы

Найбольш складаная сітуацыя ў Гомельскай вобласці, дзе няма раёнаў са свабодным наведваннем лясоў. У Рэчыцкім, Хойніцкім, Лоеўскім і Брагінскім яно абмежаванае, у астатніх 17 — забароненае.

У Брэсцкай вобласці бесперашкодна можна наведваць толькі лясы Баранавіцкага раёна. У Магілёўскай вобласці забарона ўведзеная ў Клічаўскім раёне, свабодны доступ захоўваецца ў Шклоўскім.

У Мінскай вобласці забаронена наведваць лясы Слуцкага раёна. У Віцебскай і Гродзенскай абласцях забаронаў няма.

Увядзенне абмежаванняў азначае, што лясы нельга наведваць на аўтамабілі, там нельга распальваць вогнішчы.

Падрабязнасці | Без VPN