Рыжанкоў у панібрацкай форме прапанаваў старшыні Еўракамісіі фон дэр Ляен наведаць мяжу з беларускаг…

Рыжанкоў у панібрацкай форме прапанаваў старшыні Еўракамісіі фон дэр Ляен наведаць мяжу з беларускага боку

Нагнятанне жарсцей вакол візіту старшыні Еўрапейскай камісіі Урсулы фон дэр Ляен на мяжу краін ЕС і Беларусі патрэбнае Бруселю, каб на фоне мілітарызацыі краін Еўрасаюза палохаць яго насельніцтва, абгрунтоўваць заняпад ўзроўню жыцця. З такім сцвярджэннем выступіў міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў.

“Калі ты хацела б разабрацца з тым, што адбываецца на мяжы — пад’едзь на пункт пропуску, пажадана з беларускага боку, падыдзі да тых людзей, якія стаяць у тысячах машын, якія палякі, літоўцы і латышы не пускаюць, альбо [да людзей] з якіх здзекуюцца на мяжы“, — у панібрацкай форме прапанаваў чыноўнік Урсуле фон дэр Ляен.


31 жніўня і 1 верасня старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен наведала адпаведна польска-беларускую і літоўска-беларускую мяжу. Прадметам яе перамоваў з уладамі Польшчы і Літвы было ўмацаванне ўсходніх межаў ЕС.

Падрабязнасці | Без VPN
Максім Рыжанкоў. Архіўнае фота: МЗС