Большасьць жыхароў ЭЗ падтрымліваюць пашырэньне зьвязуhttps://smarturl.click/nVJx4Больш за палову ж…

Большасьць жыхароў ЭЗ падтрымліваюць пашырэньне зьвязу

https://smarturl.click/nVJx4

Больш за палову жыхароў Эўрапейскага зьвязу (56%) выступаюць за далейшае пашырэньне. Найбольшую падтрымку гэтая ідэя мае ў Швэцыі (79%), Даніі (75%) і Літве (74%). Найменш падтрымліваюць пашырэньне ў Аўстрыі, Чэхіі і Францыі.

67% людзей у веку 15-24 — за пашырэньне. Сярод асноўных пераваг называюць узмацненьне ўплыву зьвязу, новыя рынкі збыту і павелічэньне магчымасьцяў для працаўладкаваньня.

Уступленьне Ўкраіны падтрымліваюць 52% апытаных, але Вугоршчына пакуль блякуе гэты працэс.

Найменшую падтрымку сярод усіх кандыдатаў мае Турэччына.