Літва зафіксавала мінулым днём рэкордную за апошнія гады колькасць спробаў парушэння мяжы з боку Бел…

Літва зафіксавала мінулым днём рэкордную за апошнія гады колькасць спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі

Літоўская Служба аховы дзяржаўнай мяжы 3 верасня зафіксавала 55 такіх замахаў. Столькі ж было зарэгістравана 3 красавіка 2023 года, пасля гэтага — ад 0 да 54 (6 кастрычніка 2023 года).

За тры вераснёўскія дні Літва прадухіліла агулам 61 спробу нелегальнага пераходу з Беларусі ў Літву. Гэта больш, чым за ўвесь студзень (16) і ліпень (60). У жніўні было зарэгістравана 123 спробы, а ад пачатку года — 1.134.

Пра гэта сведчыць праведзены @pozirkonline аналіз аператыўных штодзённых звестак Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.

Падрабязнасці | Без VPN
беларуска-літоўская мяжа / Dainius Labutis | Elta