Зяленскі адказаў Пуціну, запрасіўшы таго ў Кіеўhttps://smarturl.click/lALEqПрэзыдэнт Украіны Ўладзім…

Зяленскі адказаў Пуціну, запрасіўшы таго ў Кіеў

https://smarturl.click/lALEq

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі запрасіў кіраўніка Расеі Ўладзіміра Пуціна на перамовы ў Кіеў, падкрэсьліўшы, што сам ён у Маскву паехаць ня можа.

«Ён можа прыехаць у Кіеў. Я не магу паехаць у Маскву, калі мая краіна пад ракетамі, пад атакай кожны дзень. Я не магу паехаць у сталіцу гэтага тэрарыста», — заявіў прэзыдэнт Украіны ў інтэрвію амэрыканскаму каналу ABC News. Зяленскі дадаў, што прапанова Пуціна сустрэцца ў Маскве накіравана на зацягваньне перамоўнага працэсу, бо расейскі кіраўнік разумее немагчымасьць такой сустрэчы.

Пуцін двойчы на гэтым тыдні заяўляў пра гатоўнасьць сустрэцца зь Зяленскім у расейскай сталіцы.