Канцлер Нямеччыны назваў Пуціна «ваенным злачынцам»https://smarturl.click/4OnExУ інтэрвію тэлеканалу Sat1 Фрыдрых Мэрц назваў расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна «магчыма, самым небясьпечным ваенным злачынцам нашага часу».
Канцлер падкрэсьліў, што ў адносінах да такіх асоб ня можа быць «ніякай паблажлівасьці».
Хоць раней ён ужо абвінавачваў Расею ў «найцяжэйшых ваенных злачынствах», пэрсанальна Пуціна ён так не называў.
Таксама «ваенным злачынцам» і «забойцам» называў Пуціна былы прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн
Паводле канцлера, каб прымусіць Расею да міру, неабходна аслабіць яе эканамічна, у тым ліку праз увядзеньне мытаў супраць яе партнэраў.