Прэзідэнт Літвы і кіраўніца Еўракамісіі абмеркавалі на літоўска-беларускай мяжы абарону ўсходніх рубяжоў ЕС
Гітанас Наўседа і Урсула фон дэр Ляен сустрэліся 1 верасня. Літоўскі прэзідэнт назваў візіт кіраўніцы ЕК “магутным знакам салідарнасці”, які паказвае, што “бяспека Літвы — гэта бяспека ўсяго ЕС”.
Наўседа заявіў пра агульнае абавязацельства абараняць усходнюю мяжу ЕС і ўмацоўваць трываласць усёй Еўропы. Паводле яго, Літва, Латвія, Эстонія, Фінляндыя і Польшча робяць “найбольшыя высілкі ў гэтай сферы”.
Прэзідэнт Літвы таксама казаў пра неабходнасць узмацніць вайсковую падтрымку і пастрожыць санкцыі супраць Расіі.