Удзельнікі вучэнняў АДКБ адпрацуюць на тэрыторыі Беларусі супрацьдзеянне знешняй агрэсіі і ДРГ — Муравейка
Паводле слоў начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл Паўла Муравейкі, АДКБ сёння з’яўляецца, “мабыць, адзінай ваенна-палітычнай структурай, якая абараняе інтарэсы дзяржаў — членаў арганізацыі на постсавецкай прасторы”.
“Сёння ваенна-палітычнае становішча, якое складваецца ў свеце, такое, што яго нельга назваць спакойным, і нам неабходна ў гэтых умовах трымаць порах сухім”, — заявіў чыноўнік.
“У рамках вучэнняў плануецца адпрацаваць цэлы комплекс пытанняў па забеспячэнні грамадскай бяспекі, стварэнні ўмоў для процідзеяння знешняй агрэсіі, барацьбе з незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі і дыверсійна-разведвальнымі групамі (ДРГ) праціўніка”, — дадаў кіраўнік Генштаба.