Выклікаючае жаданне паклону даследванне кандыдата гістарычных навук, Мікалая Аляксандравіча Волкава, падаравала нам карту з размяшчэннем гарадоў і мястэчак Вялікага Княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага і іншых, у якіх у XVI–XVIII стагоддзях мелася вуліца “Віленская”.
Цікавым абшар асноўнай канцэнтрацыі і распаўсюджвання вуліц “Віленскіх” у адзначаны час з’яўляецца менавіта таму, што ён даволі блізка паўтарае абшар уласна Літвы, Lithuania Propria, у Літоўскай манархіі, які Міхаілу Спірыдонаву, Ежы Ахманьскаму і Мацею Любаўскаму ўдалося выдзяліць паводле матэрыялаў XV-XVI стагоддзяў (без Жамойці і літоўскай Русі).