Прадстаўнікі больш як 20 краін і 10 міжнародных арганізацый прымуць удзел у саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва , які пройдзе ў Цяньцзіні 31 жніўня — 1 верасня, паведаміў на прэс-канферэнцыі памочнік міністра замежных спраў КНР Лю Бінь.
Паводле яго слоў, якія перадае ТАСС, старшыня КНР Сі Цзіньпін збярэцца з удзельнікамі саміту “на берагах ракі Хайхэ, каб абагульніць паспяховы вопыт дзейнасці ШАС, садзейнічаць яе развіццю і рэструктурызацыі, аб’яднаць яе ўдзельнікаў для супрацоўніцтва і сумеснай працы”.
Мінск стаў паўнапраўным членам ШАС 4 ліпеня 2024 года. Апрача Беларусі і Кітая ў арганізацыю ўваходзяць Індыя, Іран, Казахстан, Кыргызстан, Пакістан, Расія, Таджыкістан і Узбекістан.