Ля Віленскага аэрапорту ноччу заўважылі дрон, спыняліся палёты
«Мы можам пацьвердзіць, што сёньня каля поўначы атрымалі інфармацыю ад спэцыялістаў Oro Navigacija пра бесьпілётнік, які заўважылі ў горадзе Вільня, непадалёк ад аэрапорту», — сказаў прадстаўнік аэрапорту Тадас Васіляўскас у камэнтары агенцтву Elta.
Паводле яго слоў, службы прынялі дадатковыя захады. Узмацнілі патруляваньне і маніторынг у кірунку, указаным Oro Navigacija.
Рух паветраных суднаў быў прыпынены прыкладна на паўгадзіны, усе апэрацыі аэрапорту былі цалкам адноўленыя каля 00:35.
Паводле папярэдніх дадзеных, гэты бесьпілётнік не прыбыў з замежнай краіны.