Літва будуе шматузроўневую абарончую лінію на мяжы з рф і БеларуссюЛітва абвясціла пра ўзвядзенне 50…

Літва будуе шматузроўневую абарончую лінію на мяжы з рф і Беларуссю

Літва абвясціла пра ўзвядзенне 50-кіламетровай абарончай сістэмы на мяжы з Калінінградскай вобласцю і Беларуссю.

Лінія будзе складацца з трох эшалонаў:

Першы — адразу за мяжой: супрацьтанкавыя рвы, мінныя палі, ўмацаваныя пазіцыі і акопы.

Другі і трэці — інжынерныя загароджы, падрыхтаваныя да падрыву масты і дрэвы, гатовыя да зрубкі для перакрыцця дарог.

Мэта — запаволіць прасоўванне сіл рф у выпадку прарыву і выйграць час для прыбыцця падмацавання літоўскай арміі.

Каментарыі адключаныя.