ГУВ Украіны: Узровень пагрозы, звязаны з вучэннямі “Захад-2025”, даволі нізкі
“Нічога незвычайнага” ў працэсе падрыхтоўкі да беларуска-расійскіх ваенных вучэнняў “Захад-2025” пакуль няма — узровень пагрозы, звязаны з манеўрамі, даволі нізкі, заявіў намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення выведкі Мінабароны Украіны Вадзім Скібіцкі ў інтэрв’ю ўкраінскаму тэлеканалу “Грамадскае”.
“Цяпер ідзе актыўная падрыхтоўка, але калі параўнаць гэта з вучэннямі “Захад-2017″ або з іншымі, якія праводзіліся на тэрыторыі Беларусі, гэта зусім іншае”, — лічыць прадстаўнік ваеннай выведкі.
Паводле яго слоў, ГУВ адсочвае сітуацыю і ведае ўсе этапы, якія перамяшчэнні войскаў і дзе будуць адбывацца.
“Самае асноўнае: у Расіі на сёння няма свабодных войскаў, свабодных рэзерваў, каб перакінуць вялікую групоўку для ўдзелу ў гэтых вучэннях”, — падкрэсліў Скібіцкі.