Фізасобы ў Беларусі за сем месяцаў прадалі наяўнай валюты на 1,5 млрд долараў больш, чым набылі

Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

За сем месяцаў фізасобы прадалі наяўнай валюты на 1,5 млрд долараў больш, чым набылі

У студзені — ліпені фізічныя асобы ў Беларусі набылі замежнай валюты на 7 млрд 188,7 млн долараў у эквіваленце, прадалі — на 8 млрд 34,7 млн. Адмоўнае сальда склала 846 млн, сведчаць даныя Нацыянальнага банка.

Наяўнай валюты купілі на 4 млрд 729,9 млн, прадалі — на 6 млрд 231,6 млн (−1 млрд 501,7 млн). Безнаяўнай — на 2 млрд 458,8 млн і 1 млрд 803,1 млн адпаведна (+655,7 млн).

Падрабязнасці| Без VPN
pixabay.com