Пра элемэнтарнае…Перамовы і “круглы стол” паміж Лукашэнкам і ОСЦ (“Офіс Сьвятланы Ціханоўскай”) у …

Пра элемэнтарнае…

Перамовы і “круглы стол” паміж Лукашэнкам і ОСЦ (“Офіс Сьвятланы Ціханоўскай”) у прынцыпе не магчымыя, зыходзячы з несумяшчальнай розьніцы і вагі палітычных катэгорый. За Лукашэнкам стаіць дзяржаўная ўлада, дзяржаўнае права і дзяржаўныя рэсурсы (плюс Расея).

Група ОСЦ ня мае ніякіх палітычных рэсурсаў, ніякай палітычнай вагі, ніякіх магчымасьцяў уплыву на рэжым (ці на што-небудзь), не ў стане гарантаваць і выконваць палітычныя абавязкі.

Перамовы рэжыму з ОСЦ выглядалі б для рэжыму Лукашэнкі кантактам з пустатой. У палітычнай практыцы перамовы такога роду не бываюць.

Неразуменьне гэтага з боку ОСЦ сьведчыць пра неразуменьне гэтага з боку ОСЦ. (Калі не падразумяваць правакацыю).

Пазняк