Лукашэнка цяпер не згодны даць РФ калідор для наступу — кіраўнік ГУР Мінабароны Украіны
Тым не менш, “мы ўсе памятаем 2022 год, калі адбылося тое, што ўсе бачылі. І мы проста мусім быць моцнымі і гатовымі да чаго б там ні было, тады з намі не здарыцца нечаканасцяў”, — мяркуе начальнік Галоўнага ўпраўлення разведкі ўкраінскага Міністэрства абароны Кірыл Буданаў.
Ён нагадаў, што перад поўнамаштабным уварваннем ва Украіну ў 2022 годзе частка расійскіх войск знаходзілася ў Беларусі пасля вучэнняў “Саюзная рашучасць”. У верасні 2025-га на беларускай тэрыторыі плануюцца сумесныя з РФ стратэгічныя вучэнні “Захад”.
У Дзяржаўнай памежнай службе Украіны не выключаюць “нейкіх дэманстратыўных дзеяў” у кірунку ўкраінскай мяжы падчас маючых адбыцца манеўраў.