У суседняй Браншчыне, зусім недалёка ад дзяржаўнай мяжы з Беларуссю, сёння быў падарваны мостВыбух а…

У суседняй Браншчыне, зусім недалёка ад дзяржаўнай мяжы з Беларуссю, сёння быў падарваны мост

Выбух адбыўся ўдзень паміж вёскамі Старыя Юрковічы і Чуравічы. Пацярпелых няма.

Раней па гэтым мосце ажыццяўляўся пад’езд да памежнага пераходу «Тры сястры».

Мясцовыя жыхары распавялі, як магло здарыцца разбурэнне. Паводле іх слоў, мост быў замініраваны расійскімі вайскоўцамі, і аднаго скіду боепрыпасу з украінскага коптара аказалася дастаткова, каб адбыўся магутны выбух, які цалкам знішчыў жалезабетонную канструкцыю.

Не забывайце: памежныя тэрыторыі паміж Украінай і Расіяй фактычна з’яўляюцца лініяй фронту. Прысутнасць у гэтых зонах нясе сур’ёзную пагрозу жыццю і здароўю.


t.me/flagshtok