Ці нападзе Расея на NATO і як яна скарыстае Беларусь, — расказвае экс-кіраўнік канцылярыі міністра а…

Ці нападзе Расея на NATO і як яна скарыстае Беларусь, — расказвае экс-кіраўнік канцылярыі міністра абароны Нямеччыны

https://smarturl.click/vdWl8

Ці плянуе Расея напасьці на краіны NATO? Ці скарыстае яна Беларусь для такога нападу? Якімі могуць быць сцэнары такой вайны? На пытаньні Радыё Свабода адказаў Ніка Лянге, вайсковы аналітык, былы кіраўнік канцылярыі міністра абароны Нямеччыны.

Некаторыя высновы:

Няма сумневаў, што Пуцін рыхтуецца да нападу на краіны NATO.
Эўрапейская бясьпека і бясьпека Ўкраіны – гэта адно і тое ж. Такім чынам, можна больш рацыянальна і нават больш эканомна перамагчы Расею.
Беларусь выкарыстаюць у любой спробе Расеі дэстабілізаваць NATO або нават уварвацца ў краіны NATO.
Вялікай стратэгічнай памылкай многіх заходніх краін была недастатковая падтрымка пратэстаў у Беларусі.
Калі хтосьці парушае вашу паветраную прастору, вы павінны яго зьбіць. Толькі калі дзеяньні Расеі будуць мець наступствы, мы можам чакаць, што іх паводзіны зьменяцца.
У Расеі няма праблем з тым, каб забіць сотні і тысячы сваіх грамадзян. NATO ня можа дазволіць сабе змагацца такім чынам.