У першай палове 2025 года Грузія адмовіла ў прытулку 16 беларусам, у тым ліку тром непаўналетнімГруз…

У першай палове 2025 года Грузія адмовіла ў прытулку 16 беларусам, у тым ліку тром непаўналетнім

Грузія, якой кіруе партыя “Грузінская мара” прарасійскага алігарха Бідзіны Іванішвілі, не дала прытулак ніводнаму грамадзяніну Беларусі. З 2019 года адмоўлена ў наданні прытулку 72 заяўнікам, у тым ліку 36 мужчынам, 20 жанчынам і 16 непаўналетнім.

Колькасць беларускіх эмігрантаў, якія пражываюць у Грузіі, як сведчыць праведзены“ Пазіркам ” аналіз звестак Нацыянальнай службы статыстыкі Грузіі, у 2023-24 гадах зменшылася на 1.127. На 1 студзеня 2025 года ў Грузіі пражывала 12.808 імігрантаў новай хвалі з беларускім грамадзянствам.

Акрамя татальнай адмовы ў прытулак у апошні час павялічылася верагоднасць не быць дапушчаным у краіну пасля візарана. У зоне асаблівай рызыкі журналісты і актывісты дыяспары.

Падрабязнасці| Без VPN
Дэпартамент міграцыі МУС Грузіі. Фота: Раман Кісляк