Міністэрства абароны Беларусі праводзіць тактычныя вучэньні з 8-й радыётэхнічнай брыгадай. Як паведамілі ў прэс-службе міністэрства, адпрацоўваюцца задачы па выяўленьні мэтаў умоўнага суперніка ў паветранай прасторы.
Вайскоўцы таксама трэнуюць зладжанасьць дзеяньняў у своечасовай перадачы зьвестак падразьдзелам зэнітных ракетных войскаў і авіяцыі. Адмысловая ўвага нададзена змаганьню зь бесьпілётнікамі і ДРГ.
Асабліва вывучаецца досьвед канфлікту Ізраілю з Іранам.